Об учреждении

забеспячэнне якасці адукацыі праз стварэнне адаптыўнага адукацыйнага асяроддзя як умовы фарміравання ключавых кампетэнцый вучняў і педагогаў.

 

 

 

 павышэнне ўзроўню прафесійных кампетэнцый педагогаў праз укараненне ў практыку работы эфектыўных адукацыйных тэхналогій.

 

 

 фарміраванне грамадзянскасці, патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці удзельнікаў адукацыйнага працэсу на аснове дзяржаўнай ідэалогіі, гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусі, раёна, вёскі.

 



 

  • Садзейнічаць стварэнню спрыяльнага асяроддзя для развіцця інтэлектуальна-творчага патэнцыялу вучняў, забеспячэння іх паспяховага самавызначэння і самарэалізацыі на аснове іх індывідуальных запытаў і магчымасцей ва ўмовах агульнаадукацыйнай школы.
  • Забяспечыць станоўчыя вынікі дзейнасці ўстановы на аснове кампетэнтнаснага падыходу у адукацыйным працэсе. Актывізацыі інфармацыйнай і камунікатыўнай дзейнасці ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу.
  • Працягнуць работу па павышэнні якасці адукацыі  праз удасканаленне ўзроўню выкладання вучэбных прадметаў, эфектыўнага выкарыстання інфармацыйных тэхналогій.
  • Забяспечыць сістэмнае засваенне педагогамі сучасных падыходаў да адукацыйнага працэсу разнастайнымі формамі работы з педагагічнымі кадрамі.
  • Удасканальваць грамадзянска-патрыятычнае выхаванне на аснове дзяржаўнай ідэалогіі праз сумесную работу ўстановы адукацыі, бацькоў, соцыума.
  • Выяўляць і развіваць творчыя задаткі , здольнасці вучняў праз пашырэнне магчымасцей дадатковай адукацыі, развіццё вучнёўскага самакіравання.
  • Фарміраваць культуру здаровага ладу жыцця, бяспекі жыццядзейнасці вучняў праз актыўныя заняткі спортам, удзел у спартыўным жыцці школы.  

 


   Першыя пачатковыя школы ў в.Відзібор былі адкрыты ў 1947 годзе, на тэрыторыі вёскі іх было 2, колькасць вучняў складала каля 20 челавек.

   З 1950 года адна з пачатковых школ, размешчаная на станцыі, стала сямігадовай школай.

У 1963 годзе пачалося будаўніцтва новай школы.

  Цяперашні будынак школы ўступіў у эксплуатацыю ў 1965 годзе. У гэтым жа годзе была закрыта Відзіборская пачатковая школа.

Першы выпуск сярэдняй школы адбыўся ў 1966 годзе.

Відзіборская сярэдняя школа размешчана на тэрыторыі сельскага выканкама.

Функцыянуе 11 класаў.