Адзіны ўрок "Аб чым звоняць званы Хатыні?"

22.03.2022

   З мэтай ідэалагічнай і выхаваўчай работы ў год гістарычнай памяці 22 сакавіка 2022 года быў праведзены адзіны ўрок для вучняў I-XI класаў, прысвечаны Хатынскай трагедыі. Эпіграфам былі ўзяты словы

«Хто не памятае мінулага,

хто забывае мінулае –

асуджаны зноў перажыць яго.

Безліч разоў»

                                                   Уладзімер Караткевіч

   Праз правядзенне адзінага ўрока ставілася мэта прывіцця падрастаючаму пакаленню асноўных каштоўнасцей, якія адлюстроўваюць сутнасць беларускай дзяржаўнасці, патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці.