17 верасня – Дзень народнага адзінства

17.09.2022

   17 верасня з вучнямі 1-11 класаў быў праведзены адзіны ўрок, прысвечаны Дню народнага адзінства.

   Мэтавая ўстаноўка для вучняў была наступная: стварэнне ўмоў для разумення дзецьмі сваёй прыналежнасці да беларускага народа; развіццё пазнавальнай цікавасці да гісторыі сваёй краіны, роднай вёскі; выхаванне пачуцця любові і павагі да Айчыны, гонару за свой родны край, патрыятызму, фарміраванне нацыянальнай свядомасці, асэнсаванага стаўлення да дзяржаўнага свята “Дня народнага адзінства”, актыўную жыццёвую пазіцыю.