Беларусь – адзіная: адзінства, развіццё, незалежнасць

16.09.2023

   Напярэдадні дзяржаўнага свята – Дня народнага адзінства, у Відзіборскай сярэдняй школе 16 верасня з вучнямі 1-6 класаў была арганізавана работа па праглядзе і абмеркаванні прэзентацыі на тэму “Беларусь – адзіная: адзінства, развіццё, незалежнасць”.

   Удзельнікі даведаліся аб тым, чаму менавіта дата 17 верасня з’яўляецца святочным днём, чаму неабходна памятаць падзеі і людзей, якія аддалі сваё жыццё за тое, каб Беларусь была адзінай і незалежнай і што мы можам зрабіць сёння, каб наша краіна засталася свабоднай і мірнай дзяржавай.