28.09.2023 ў школе сярод вучняў 8-11 класаў адбылася інфармацыйная гадзіна ў рамках рэспубліканскага інфармацыйна – адукацыйнага праекта ШАГ. Тэма: “Радзіма мая Беларусь у асобах. Ад вясёлых стартаў да алімпійскіх вяршынь.” На першым этапе адбылася актуалізацыя ведаў аб развіцці спорту і турызму ў Рэспубліцы Беларусь з дапамогай інтэрактыўнай віктарыны “Мы даведаемся”. Затым навучэнцы пазнаёміліся з героямі спорту Рэспублікі Беларусь.
На другім этапе навучэнцы пазнаёміліся з дасягненнямі выпускніцы Відзіборскай сярэдняй школы, майстра спорту міжнароднага класа, бронзавага прызёра чэмпіяната свету па боксе Юліі Апанасовіч.
Прэзентацыя "Юлія Апанасовіч-уражэнка вескі Стахава, беларускі баксёр"